Чтобы получить хороший урожай в следующем году, агрономы Поставщины уже сейчас готовят семена к посевной

Важное Сельское хозяйство

Каб дружнымі былі ўсходы

Калі спецыялісты інжынерных службаў гаспадарак цяпер клапоцяцца пра тое, каб да пачатку веснавых работ была гатова тэхніка, то аграномы — пра насенне.

— Пад яравую сяўбу аграрыям раёна неабходна мець 3380 тон насення зерневых і зернебабовых культур, — расказвала начальнік дзярж­насенінспекцыі Святлана Цімафеева. — Заданне па засыпцы выканана на 100%. Недастаткова маюць насення яравых у СП «Дунілавічы-агра» (56,3%), ААТ «Сцяг Перамогі-агра» (70,5%), «Камайскі-агра» (60%). Гэтым гаспадаркам не хапае адпаведна 63, 59 і 216 тон зерня.

Большасць сельгаспрадпрыемстваў ужо завяршылі работы па ачыстцы насення. Ацэнка пасяўных якасцей праводзіцца ў лабараторных умовах. Пакуль здалі на праверку насенне толькі ААТ «Хацілы-агра» (95,1%) і «Камайскі-агра» (47,4%), «Ляхаўшчына-агра» (44%). Несумненная заслуга ў гэтым галоўных аграномаў Івана Машлякевіча, Аляксандра Шымковіча і Марыны Галубёнак. Некаторыя сцвярджаюць, што да вясны яшчэ далёка і яны паспеюць падрыхтавацца да сяўбы. Але ж ёсць пэўныя тэхналагічныя патрабаванні, якія трэба выконваць у тэрмін. Таму асобным гаспадаркам варта паскорыць тэмпы.

Важную ролю ў сельскагаспадарчай вытворчасці адыгрываюць травы. Іх насення сёлета намалочана 511 тон, у тым ліку 113 — канюшыны, 313 — цімафееўкі. Для паляпшэння якасці кармоў, павышэння іх пажыўнасці канюшына і цімафееўка высяваюцца ў спалучэнні. Пэўную колькасць гектараў на палях раёна зоймуць аўсяніца лугавая і чырвоная, райграс пашавы, фестулоліум. Травы таксама трэба даводзіць да неабходнай пасяўной кандыцыі.

Развіваецца ў раёне льнаводства. Асноўны вытворца і перапрацоўшчык сыравіны — льнозавод.  Ён вядзе ачыстку насення як для сваіх патрэб, так і для льнасеяльных гаспадарак раёна — ААТ «Кураполле-агра», «Сцяг Перамогі-агра», «Камайскі-агра», СП «Дунілавічы-агра» і «Ляхаўшчына-агра». Пад ураджай наступнага года трэба мець 342 тоны насення лёну, у наяўнасці — 239 тон. Поўнасцю забяспечана насеннем гэтай культуры толькі ААТ «Кураполле-агра». Пры патрэбнасці 15 тон толькі 2 ёсць у ААТ «Сцяг Перамогі-агра», з 8 толькі 3 — на СП «Ляхаўшчына-агра», 36 тон не хапае льнозаводу. Кіраўніцтву завода і вышэйназваных сельгаспрадпрыемстваў трэба паспяшацца з набыццём неабходнай колькасці насення, каб вясной яно своечасова лягло ў глебу і дало дружныя ўсходы.

Анна АНІШКЕВІЧ



Tagged