ДАРГЕЛЬ Віталій Іванавіч – начальнік Пастаўскага раённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь

Общество

В. І. Даргель нарадзіўся 23 красавіка 1985 года ў вёсцы Мількі Браслаўскага раёна. У 2007 го­дзе закончыў следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, а ў 2016-м — Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь. Службу пачынаў з пасады следчага Браслаўскага РАУС, затым праходзіў яе ў Браслаўскім раённым аддзеле Следчага ка­мітэта Рэспублікі Беларусь. З мая 2015 года займаў пасаду старшага эксперта-крыміналіста Браслаўскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, а з чэрвеня 2018-га часова выконваў абавязкі па паса­дзе начальніка Пастаўскага раённага аддзела гэтага камітэта.

19 лістапада 2018 года загадам старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь В. І. Даргель назначаны начальнікам Пастаўскага раённага аддзела ДКСЭ.



Tagged