Идут дорогой в никуда… Более 40 граждан, ведущих асоциальный образ жизни, вызвали на заседании ОПОП

Общество

  • Журналісты «Пастаўскага краю» — пастаянныя ўдзельнікі рэйдаў. Гэтыя здымкі зроблены падчас восеньскага наведвання нядобранадзейных грамадзян у Ярэўскім сельсавеце

У канцы лістапада на базе РАУС прайшло сумеснае пасяджэнне грамадскага пункта аховы правапарадку і назіральнай камісіі.

На пасяджэнне былі выкліканы больш за 4 дзясяткі грамадзян, якія дэбашыраць у сем’ях, парушаюць грамадскі парадак, і тыя, хто стаіць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. З кожным з іх спецыялісты (медыкі, прадстаўнікі аддзелаў па адукацыі і занятасці райвыканкама, праваахоўных органаў) правялі размову, нагадалі пра меры адказнасці за парушэнне заканадаўства. Камусьці прапаноўвалі дапамогу нарколага, іншых кансультавалі адносна магчымасці працаўладкавання.

У запрошаных на пасяджэнне гісторыі былі амаль як пад капірку: злоўжыванне спіртным, асацыяльныя паводзіны, скандалы ў сем’ях, адсутнасць жадання працаваць, хтосьці пабываў у месцах пазбаўлення волі, іншыя — у ЛПП. У большасці выпадкаў з-за празмернай цягі да алкаголю чалавек губляе жыццёвыя арыенціры і свой далёкі ад узорнага лад жыцця пачынае лічыць нормай. А гэта — дарога ў нікуды, сыходзяць з якой, на жаль, адзінкі.

Людміла ЗЕЛЯНКЕВІЧ



Tagged