Когда отдыхаем в 2019-м году: календарь выходных и праздников

Главное Общество

Калі працаваць, а калі адпачываць?

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2018 года №906 зацверджаны графік пераносу рабочых дзён у 2019 годзе.

Дакументам устаноўлена, што рабочыя дні ў 2019 годзе пераносяцца:

  • з 6 мая (панядзелак) — на суботу 4 мая;
  • з 8 мая (серада) — на суботу 11 мая (днямі адпачынку будуць 5, 6, 7, 8 і 9 мая);
  • з 8 лістапада (пятніца) — на суботу 16 лістапада. Адпаведна 7 (Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі), 8, 9 і 10 лістапада будуць днямі адпачынку.

Арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) пастановай прадастаўлена права самастойна ўстанаўліваць іншы парадак пераносу рабочага дня.



Tagged