Кто «зажёгся» ярче всех, станет известно по итогам смотра-конкурса праздничной иллюминации

Главное Общество

Фота з архіва Іосіфа Цапеліка

Хто найбольш ярка і крэатыўна падрыхтаваўся да навагодніх свят?

Адказ на гэта пытанне дасць раённая камісія на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Паўлам Станюшам, якая ў апошнія дні 2018-га падвядзе вынікі традыцыйнага агляду-конкурсу. Пераможцы будуць вызначацца ў пяці катэгорыях:

  • сярод прадпрыемстваў і арганізацый;
  • аб’ектаў сферы абслугоўвання;
  • сацыяльнай сферы;
  • прыватных прадпрымальнікаў;
  • іншых арганізацый і грамадзян.

 Пачынаючы з 19 снежня, члены камісіі прыступяць да знаёмства з творчасцю па стварэнні святочнай ілюмінацыі, упрыгажэнні вуліц, адміністрацыйных будынкаў і тэрыторый, прылеглых да іх, прыватных дамоў, звяртаючы асаблівую ўвагу на новаўвядзенні. Вынікі конкурсу будуць падведзены 28 снежня.

Аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама запрашае ўсіх пастаўчан прыняць актыўны ўдзел у святочным упрыгажэнні горада. І яшчэ — калі вас вельмі ўразіла афармленне таго ці іншага аб’екта або прыватнага дома, выкажыце сваё меркаванне, пазваніўшы на нумары 4-12-32 і 4-22-32, або дашліце інфармацыю, а яшчэ лепш — фотаматэрыялы на электронны адрас gkh_rik@mail.ru

 У кожнай з пяці катэгорый будуць вызначаны па тры прызавыя месцы з уручэннем Падзячных пісем старшыні райвыканкама і прызоў коштам адпаведна 5, 4 і 3 базавыя велічыні.

 Фаіна Касаткіна



Tagged