Помощь «соседей». Труд на полях льнозавода механизаторов Дмитрия Хардыкина, Александра Наумца и Леонида Мацука оценили грамотой и премией

Главное Сельское хозяйство

Пастараліся на льне

Дзмітрый Хардыкін працуе механізатарам на ўнітарным прадпрыемстве «Жыллёва-камунальная гаспадарка Пастаўскага раёна», Аляксандр Навумец — у ААТ «Паставымэбля», а Леанід Мацук — у райспажыўтаварыстве. Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці — не іх свята, таму запрашэнне ў раённы Дом культуры на ўрачыстасць ушанавання хлебаробаў стала прыемным сюрпрызам. Справа ў тым, што механізатары на час уборкі льну былі камандзіраваныя кіраўніцтвам іх арганізацый на палі льнозавода. Папрацавалі шчыра. Сярод іншых вызначаліся стараннем. Дырэкцыя льнозавода ацаніла іх дапамогу і прыняла рашэнне ўзнагародзіць граматай з уручэннем грашовай прэміі.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ



Tagged