Стало известно, когда в Поставах зажгут новогодние огни

Главное Общество

Фота з архіва Іосіфа Цапеліка

Зазіхаціць ілюмінацыя

Якім бы ні выдалася надвор’е снежня, а Новы год усё роўна на падыходзе. Гэта самае чаканае свята заўсёды становіцца і самым яркім. Прычым штогод прыбаўляюцца ўсё новыя і новыя элементы ўпрыгажэння. Сёлета райвыканкам зноў выдзеліў УП ЖКГ з раённага бюджэту пэўную суму на навагоднюю ілюмінацыю. Сіламі гэтага прадпрыемства ў Паставах завяршаецца ўстаноўка фігурных элементаў, якія свецяцца, на апорах ліній электраперадачы, расцяжак, перавесаў.

Клапоцяцца пра аздабленне будынкаў і ўсе арганізацыі. У адпаведнасці з рашэннем райвыканкама, з 15 снежня па 14 сту­дзеня з 6 гадзін раніцы і да моманту адключэння вулічнага асвятлення і вечарам з моманту яго ўключэння і да 24 гадзін будуць ззяць вулічная ілюмінацыя і падсветка будынкаў. Да 15 снежня плануецца ўстаноўка навагодніх ёлак на цэнтральнай плошчы і ў мікрараёнах горада.

Як і ў папярэднія гады, аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама распрацаваў умовы агляду-конкурсу па падрыхтоўцы горада да Новага года. Пра іх чытайце ў наступным нумары газеты.

Фаіна Касаткіна



Tagged