Усадьба Бая гостей приглашает в гости. Открыт сезон зимних представлений

Важное

У пятніцу мясцовы казачнік Дзед Бай адкрыў сезон зімовых анімацыйных прадстаўленняў у сваёй сядзібе ў Азёрках. Ствараць цудоўны настрой, забаўляць гасцей, карагодзіць ля лясной прыгажуні гасцінны гаспадар разам са сваімі сябрамі будзе на працягу месяца — да 14 студзеня наступнага года.

Жыхароў раёна ў свае ўладанні Бай запрашае 25 снежня, 7 і 14 студзеня. У гэтыя дні ў 15 гадзін тут адбудуцца адкрытыя анімацыйныя прадстаўленні. Кошт уваходнага білета для дарослых складае 5 рублёў, для дзяцей — 4.

У дні прадстаўленняў у Азёркі з плошчы Леніна ў райцэнтры будзе курсіраваць спецыяльны аўтобус. Час адпраўлення з прыпынку ля магазіна «Малако» — 14.30.

  Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ



Tagged