14 января в Поставах начнет работать передвижной медицинский комплекс Витебского областного диагностического центра

Здравоохранение

Зробіць скрынінг паліклініка на колах

14 студзеня ў Паставах пачне працаваць перасоўны медыцынскі комплекс Віцебскага абласнога дыягнастычнага цэнтра. Жыхаркі раёна змогуць зрабіць у ім мамаграфію і ультрагукавое даследаванне малочных залоз.

Перасоўны комплекс размесціцца каля паліклінікі Пастаўскай ЦРБ. Прыём у ім будуць весці спецыялісты абласнога дыягнастычнага цэнтра, а таксама вядучыя дыягносты Віцебскай вобласці. Зрабіць скры­нінг (ранняю дыягностыку анкапаталогіі) малочных залоз змогуць усе жадаючыя. Запіс на прыём ажыццяўляе старшая медсястра паліклі­нікі ЦРБ па нумары 4-19-24 з 13.00 да 15.00 у будні. Жанчыны да 50 гадоў будуць накіроўвацца на ультрагукавое даследаванне, ад 50 да 69 — на мамаграфію (рэнтген).

— Гэты ўнікальны комплекс працаваў на Пастаўшчыне ў пачатку 2016-га і быў вельмі запатрабаваны. Тады абследаванне ў паліклініцы на колах прайшлі больш за тры тысячы чалавек, паталогія выяўлена ў 182 пацыентаў. Яны накіроўваліся на даабследаванне ў анкадыспансер Полацка альбо Віцебска, — прыводзіць статыстыку галоўны ўрач УАЗ «Пастаўская ЦРБ» Уладзімір Чакавы. — Я не толькі ўзначальваю медустанову, але і з’яўляюся дэпутатам раённага і абласнога Савета дэпутатаў. Таму падчас выбарчай кампаніі людзі цікавіліся ў мяне, ці прыедзе дыягнастычны комплекс у раён паўторна. Бачачы зацікаўленасць, я звярнуўся да начальніка Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Юрыя Дзеркача і галоўнага ўрача абласнога дыягнастычнага цэнтра Уладзіміра Арэхава, і мы ўзгаднілі прыезд дыягностаў у наш раён.

Рабочы тыдзень дыягностаў — з панядзелка па пятніцу. У дзень яны будуць прымаць па 50 пацыентак. Усяго ў райцэнтры комплекс прабу­дзе каля месяца. Яшчэ столькі ж — у Лынтупах і Варапаеве.

Здымкі, якія зробяць на комплексе, будуць адпраўляцца на дэталізацыю ў Віцебск, а адтуль гатовыя адказы па электроннай пошце будуць паступаць у прыёмную галоўнага ўрача Пастаўскай ЦРБ.

Апроч скрынінгу малочных залоз, пастаўчане змогуць прайсці ультрагукавое даследаванне сасудаў, унутраных органаў і сэрца. Іх таксама будуць рабіць урачы абласнога дыягнастычнага цэнтра. Абследаванне платнае, але не дарагое. Стартуе яно 21 студзеня з УГД сасудаў. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у старшай медсястры паліклінікі ЦРБ Ніны Кіёнак або ў вашага ўчастковага ўрача.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.