19 января в школьном музее СШ №2 вспоминали трагедию деревни Альцы, сожженной вместе с жителями в годы ВОВ

75 лет освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков

Пра гэта нельга забываць

19 студзеня ў нашым школьным музеі прайшло мерапрыемства да 76-й гадавіны трагедыі вёскі Альцы.

На ім прысутнічалі вучні 5-х “А” і “Б” класаў (класныя кіраўнікі — А. К. Сініца і Л. Э. Несцяронак). Экскурсію “Вечны агонь і вечная памяць” правялі вучаніцы 10 класа Аляксандра Лысенка, Ганна Трублоўская і Анастасія Хаўлюк. Яны падрабязна ахарактарызавалі трагедыю Альцоў, Хатыні, іншых беларускіх вёсак, спаленых у гады вайны разам з жыхарамі. Такіх вёсак было 186, і яны не адра­дзіліся. Сярод іх была і Ола, што ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Там у агні загінула 1758 чалавек, у тым ліку 950 дзяцей (а гэта 12 Хатыняў).
14 студзеня споўнілася 75 гадоў з дня гэтай трагедыі. Там вясковая жанчына пажадала згарэць у сваёй хаце, якая ўжо была ахоплена агнём. Як расказвалі сведкі, “пад дружны рогат фашыстаў яна пайшла да сваёй хаты. За ёй бег карнік з балонам за спіной і паліваў яе бензінам. На парозе яна ўспыхнула факелам і знікла за дзвярыма”.

Пасля экскурсіі я звярнулася да вучняў і падкрэсліла, што ў дзеяннях гітлераўцаў і паліцаяў не было нічога святога. Для карных аперацый яны быццам наў­мысна выбіралі святочныя рэ­лігійныя даты. Олу спалілі 14 студзеня (стары Новы год у праваслаўных), Альцы — 19 студзеня (Вадохрышча), Хатынь — 22 сакавіка (дзень вясновага раўнадзенства перад Звеставаннем у каталікоў), 18-19 мая (Мікола вясновы) у Лынтупах і Свянцянах расстралялі амаль 200 чалавек. 6 жніўня 1941 года адбыўся першы масавы расстрэл 14 чалавек за будынкам сучаснай бальніцы (па каталіцкім календары, у гэты дзень Перамяненне Пана). Злачынствы здзяйсняліся і ў іншыя дні, але ў святы акупанты асаб­ліва зверствавалі.

На заканчэнне прачытала прысутным радкі з маёй песні “Знішчыце войны і дым”, прысвечанай трагедыі вёскі Альцы.

Рэгіна Ластоўская, кіраўнік музея баявой і працоўнай славы СШ №2



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.