С 4 января на полигон твердых бытовых отходов вывезено 470 кубов снега

Общество

Дадаў снег клопату

На мінулым тыдні наваліла столькі снегу, што работнікам камунальнай службы раёна давялося не толькі чысціць тратуары і праезную частку дарогі ад яго, але і вывозіць з цэнтральных вуліц горада на палігон цвёрдых бытавых адходаў. Для гэтага былі задзейнічаны 3 адзінкі снегаўборачнай тэхнікі на базе трактароў і 2 на базе МАЗа, франтальны пагрузчык, 2 самазвалы УП ЖКГ. Франтальны пагрузчык для вывазу снегу прадаставіў льнозавод, па самазвалу — ААТ «Камайскі-агра» і ДЭУ-33. Яшчэ два сама­звалы выдзеліў «Рассвет Пастаўскі».

Усяго з 4 студзеня на палігон вывезена 470 кубоў снегу.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.