Для Константина Кукеля Поставский УЭС — первое и единственное место работы

Личности Общество

Адказны, уважлівы, кампетэнтны

Да вядучага інжынера Пастаўскага ўчастка электрасувязі Канстанціна Кукеля часта звяртаюся па рабоце, прашу пракансультаваць па тым ці іншым тэлекамунікацыйным пытанні, прычым яно не абавязкова датычыцца дзейнасці РУП «Белтэлекам». І заўсёды атрымліваю вычарпальны адказ.

Дарэчы, не толькі я, бо стасункі з кліентамі, урэгуляванне спрэчных пытанняў — адзін з яго службовых абавязкаў. Тут без кампетэнтнасці і ветлівасці не абысціся. Задаволены сваім работнікам і начальнік участка электрасувязі Іосіф Тамашэвіч. Кажа, гэта надзвычай адказны, скрупулёзны і ўніклівы спецыяліст, якому пад сілу любое даручэнне, яму лёгка знайсці агульную мову з кожным абанентам.

Для Канстанціна Кукеля Пастаўскі ВЭС — першае і адзінае месца працы. Тут ён шчыруе ўжо 19-ы год і сцвярджае, што вель­мі задаволены выбарам, які калісьці зрабіў.

Радыёэлектронікай зацікавіўся ў школьныя гады. А каб больш даведацца пра гэту тэхнічную дысцыпліну, наведваў гурток юных радыётэхнікаў у цяперашнім раённым Цэнтры дзяцей і моладзі. Пасля заканчэння адзінаццаці класаў СШ №1 паступаў у Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, але спроба была няўдалай. Каб не марнаваць час, падаў дакументы ў Віцебскі філіял вышэйшага каледжа сувязі.

— Думаў, правучуся год і зноў буду паступаць у ВНУ, але заняткі захапілі, зразумеў, што гэта маё. У 2000 годзе скончыў каледж з чырвоным дыпломам і прыехаў па размеркаванні на малую радзіму электрамеханікам. Абслугоўваў сельскія станцыі, шмат ездзіў па раёне, — узгадваў К. Кукель. — Сфера дзейнасці падабалася, таму вырашыў прадоўжыць адукацыю і паступіў на скарочаны тэрмін навучання ў БДУІР на спецыяльнасць «Інфармацыйныя тэхналогіі, кіраванне ў тэхнічных сістэмах», атрымаў адпаведную кваліфікацыю інжынера.

Станцыйная група на чале з Канстанцінам Віктаравічам сочыць за бесперабойнай і эфектыўнай работай усіх сродкаў электрасувязі на тэрыторыі раёна. Для гэтага робяцца разнастайныя захады па недапушчэнні аварый, паломак, прастояў, кантралюецца выкананне прафілактычных работ, тэхнічнага абслугоўвання абсталявання.

— Работа шматвектарная і напружаная, але цікавая, — расказваў Канстанцін. — Часта ўз­нікаюць новыя віды пашкоджанняў, пазаштатныя сітуацыі, якія патрабуюць нестандартнага падыходу і неадкладнага рэагавання. У выпадку ўзнікнення аварыі нярэдка выязджаю з падначаленымі на месца здарэння. Палітыка «Белтэлекама» патрабуе ад сваіх спецыялістаў універсальнасці. Імкнуся адпавядаць ёй сам і нацэльваю на гэта іншых.

У калектыве прынята дзяліцца з калегамі ведамі і напрацоўкамі, праводзіць тэхнічную вучобу, разам аналізаваць прычыны аварый на сетках электрасувязі, складаць план мерапрыемстваў па іх прадухіленні. Сур’ёзная работа вядзецца і па разглядзе рацыяналізатарскіх прапаноў, закліканых істотна палепшыць якасць абслугоўвання абанентаў. Многія наватарскія ідэі пастаўчан прыжываюцца не толькі на тэрыторыі раёна, але і ў вобласці.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.