Это — наша газета. В сентябре 2019-го нашей районной газете исполняется 80 лет!

Важное Культура

У верасні бягучага года нашай раённай газеце спаўняецца 80. На працягу васьмі дзесяцігоддзяў яна вяла і прадаўжае весці летапіс Пастаўшчыны. Расказвае пра падзеі, што адбываюцца ў раёне, людзей працы, цікавыя і складаныя лёсы, творчасць і захапленні, пра многае-многае іншае, на што багатае і разнастайнае жыццё. Многія з вас або вашых родных ці знаёмых станавіліся героямі газетных публікацый і захоўваюць іх у сямейных архівах. Іншыя самі дасылалі і дасылаюць свае допісы, якія таксама з’яўляюцца на старонках «Пастаўскага краю».

 «Гэта — наша газета» — неаднаразова чуем мы ад чытачоў раёнкі, таму і даём аналагічную назву рэдакцыйнаму праекту, прысвечанаму важкай даце ў яе гісторыі. Рыхтуючыся да 80-годдзя, будзем гартаць старыя падшыўкі і ўзгадваць, пра што пісалі «Новы шлях». «За Победу», «Совецкі шлях», «Звязда» (такія назвы меў у свой час цяперашні «Пастаўскі край»). Журналісты з радасцю сустрэнуцца з героямі даўніх артыкулаў (адгукайцеся!) і раскажуць пра іх сённяшняе жыццё. Спадзяёмся, што рэдакцыйная пошта папоўніцца і вашымі ўласнымі допісамі пра тое, як даўно вы чытаеце раённую газету, што цікавае знаходзіце на яе старонках, а чаго нестае, што яна значыць для вас асабіста.

Адным словам, рыхтуемся да юбілею разам. Згодныя? У такім разе не пасіўнічайце! А сённяшняя публікацыя вяртае нас у 1949 год (гэта найстарэйшая падшыўка, якая захавалася ў рэдакцыі). Тады газета была двухпалоснай і выходзіла тры разы ў ты­дзень. Яе тыраж складаў 1080 экзэмпляраў.

Летопись времени и жизни.
О чём писали в районной газете «Поставский край» в 1949 году?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.