Из техника-технолога в милиционера. Служба в милиции поставчанина Алексея Загнетова привлекала с детства

Общество Правовое поле

Старанны, настойлівы, камунікабельны

Служба ў міліцыі пастаўчаніна Аляксея Загнетава вабіла з дзяцінства. Але лёс склаўся так, што пасля школы паступіў у Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж, дзе атрымаў спецыяльнасць тэхніка-тэхнолага і прадпрымальніка. А працоўную біяграфію пачаў майстрам па добраўпарадкаванні УП ЖКГ.

— На тэрыторыі прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі размяшчаліся гаражы Дэпартамента аховы, і я перыядычна сустракаўся з хлопцамі, якія ставілі службовыя машыны, мылі іх, — расказваў Аляксей. — Размаўляючы, распытваў пра спецыфіку работы ў ахове. Яна мне спадабалася, і аднойчы вырашыў пайсці да тагачаснага начальніка Пастаўскага АДА Аляксандра Фёдаравіча Траццяка і папрасіцца на службу. Так у 2009 годзе пачалася мая кар’ера ў органах.

А. Загнетава прынялі на пасаду міліцыянера страявога падраздзялення міліцыі, якое ахоў­вае грамадскі парадак і важныя аб’екты горада, такія як райвыканкам, суд, банкі і інш. У 2012 годзе назначылі камандзірам аддзялення групы затрымання гэтага ж падраздзялення, а ў 2018-м, пасля яго рэарганізацыі, — памочнікам камандзіра ўзвода. Яшчэ праз 4 месяцы стаў камандзірам узвода і атрымаў першае афіцэрскае званне «лейтэнант міліцыі» (на той час Аляксей закончыў Акадэмію МУС па спецыяльнасці «Правазнаўства»).

Чарговае назначэнне — на гэты раз на пасаду старшага інспектара групы міліцэйскай, ваенізаванай і вартавой аховы — адбылося 3 студзеня бягучага года. Пакуль малады кіраўнік толькі асвойваецца ў новай для сябе ролі. Але цяперашні начальнік Пастаўскага аддзялення Дэпартамента аховы Вадзім Крыштафовіч упэўнены: будзе толк. Хлопец старанны, добрасумленны, камунікабельны, умее наладжваць кантакт з людзьмі і імкнецца вырашыць любое пытанне. З такога абавязкова атрымаецца добры спецыяліст! Нездарма мае некалькі Падзяк кіраўніцтва Дэпартамента аховы Рэспублікі Беларусь і яго абласнога ўпраўлення, таксама ўзнагароджаны нагрудным знакам «За адзнаку».

Зараз у абавязкі А. Загнетава ўваходзіць арганізацыя і вядзенне дагаворнай работы: сустрэчы з кліентамі, заключэнне дагавораў і іх суправаджэнне з абавязковым выкананнем усіх прапісаных умоў; кантроль за тэхнічнай умацаванасцю аб’ектаў, якія ўзяты пад ахову, і падначаленымі — вартаўнікамі і міліцыянерамі на пастах, якіх каля 90 чалавек; правядзенне выхаваўчай і прафілактычнай работы, пошук новых аб’ектаў і інш. У дапамогу маюцца два кіраўнікі — ваенізаванай і вартавой аховы.

Надоўга затрымлівацца на цяперашняй пасадзе Аляксей не збіраецца. Не пазбаўлены здаровых амбіцый, ён марыць пра наступныя прыступкі ў кар’ернай лесвіцы і вялікія зоркі на пагонах.

Тэкст и фота Алены Шапавалавай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.