Изменились правила пребывания в пограничной зоне и полосе

Правовое поле

Яны прадугледжаны Законам ад 9 студзеня №168-3 «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях забеспячэння пагранічнай бяспекі».

Цяпер беларусы, знаходзячыся ў пагранічнай зоне, маюць права замест пашпарта прад’явіць ваенны білет, вадзіцельскае або службовае пасведчанне. А замежныя грамадзяне могуць перасякаць яе транзітам і ўвогуле без пропускаў пры ўмове, што яны  едуць у санаторыі ці дамы адпачынку, збіраюцца наведаць аб’екты прыдарожнага сэрвісу.

Закон таксама прадугледжвае шэраг навацый, якія дадуць магчымасць умацаваць пагранічную бяспеку. Так, напрыклад, у межах пагранпаласы без ўзгаднення з пагранічнікамі нельга выкарыстоўваць аптычныя прыборы, забараняецца пераадольваць інжынерныя збудаванні і загароды.

Новаўвядзенні пашыраць функцыі мытнай службы, часткова надзяліўшы яе паўнамоцтвамі пагра­нічнікаў. Перадача часткі функцый дасць магчымасць вызваліць каля сотні пасад у органах пагранслужбы, якія пераразмяркуюць у падраздзяленні на ўкраінскім і прыбалтыйскім участках граніцы, а таксама ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск». Бяспеку пры правядзенні ў Беларусі II Еўрапейскіх гульняў будуць забяспечваць у тым ліку і пагранічнікі. А пасля выдачы беларусам біяметрычных пашпартоў з’явіцца магчымасць аўтаматызаваць пагранічны кантроль.

Як паведамляецца на сайце Дзяржпагранкамітэта, такая лібералізацыя значна спрашчае парадак наведвання пагранічнай зоны, дазваляе стварыць новыя працоўныя месцы і дадатковыя ўмовы для ўключэння размешчаных у ёй зямель і аб’ектаў у гаспадарчы абарот, спрыяе павышэнню прывабнасці турыстычных аб’ектаў на прыгранічнай тэрыторыі.

Падрыхтавала Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.