Любителям зимних развлечений: где в Поставах покататься на коньках?

Важное Общество Спорт

Клічуць канькі на каткі

Радуйцеся, аматары зімовых відаў спорту і актыўнага адпачынку на свежым паветры! Надышоў час «расчахліць «лыжы і канькі. Апрабаваць лёд пастаўчане могуць на чатырох пляцоўках: каткі залітыя ў мікрараёнах 5 і 6 гарадкоў, каля СШ №1 і па вуліцы Юбілейнай.

Калі не маеце неабходнага спартыўнага інвентару, то можаце ўзяць яго ў пунктах пракату. Яны працуюць у маладзёжным цэнтры «Юнацтва» па вуліцы Зялёнай і на ФАКу па вуліцы Станкевіча. Узяць у часовае карыстанне канькі можна на 2 гадзіны, суткі, тыдзень. Каштаваць гэта будзе 1 рубель 50 капеек, 3,75 і 14,25 адпаведна.

Тэкст і фота Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.