Маленькие пациенты Поставской ЦРБ получили новогодние подарки от «Белой Руси»

Здравоохранение Общество

У новы год – з «Белай Руссю»

Пад такой назвай у рамках акцыі «Цуды на Раство» пяты год запар прадстаўнікі раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» напярэдадні Новага года наведваюць тыя аддзяленні ЦРБ, у якіх праходзяць стацыянарнае лячэнне дзеці.

У адзін з апошніх дзянькоў 2018-га добрыя чараўнікі (старшыня «Белай Русі» Валянціна Ромель, сакратар Алена Храпун і спецыяліст Вольга Мацкевіч) падарылі незабыўнае свята 25 хворым хлопчыкам і дзяўчынкам. Большасць з іх — 22 чалавекі — чакалі іх візіту ў дзіцячым аддзяленні. Гэта дзеці ва ўзросце ад 2-х тыдняў да 15 гадоў. Разам з салодкімі падарункамі яны атрымалі і прыгожыя цацкі: пірамідкі, лялькі, машынкі, танкі, настольныя гульні, пазлы, наборы для творчасці. Кожны падарунак падбіраўся з улікам полу і ўзросту. На іх набыццё спатрэбілася больш за 400 рублёў.

— Не сумуйце і хутчэй папраўляйцеся! Жадаю моцнага здароўя, расціце шчаслівымі, цешце бацькоў. Няхай дабрыня, радасць, дабрабыт пануюць у кожнай сям’і, а гэта значыць, і ва ўсёй Беларусі, — гаварыла Валянціна Ромель. — Спадзяюся, што ў гэтыя перадсвяточныя дні мы здолелі падарыць вам крыху пазітыву і навагодняга цуду.

Яшчэ тры навагоднія падарункі знайшлі сваіх уладальнікаў у інфекцыйным аддзяленні.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.