Марафон добра. Республиканская благотворительная акция «Чудеса на Рождество»

Общество

Выдатны настрой, цукеркі, цацкі, адзенне, зімовы абутак і іншыя падарункі 29 снежня прывезлі ў чатыры сям’і Дзед Мароз са Снягуркай (навучэнцы СШ №4 Мікіта Пучынскі і Юля Шылько). У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Цуды на Раство» яны наведалі ў Свіранах, Коўзанах і Паставах сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды ці, наадварот, праблемы са здароўем маюць іх бацькі, сем’і, што апынуліся ў цяжкім фінансавым становішчы.

А стварылі для іх казку прадстаўнікі раённых арганізацый БРСМ і «Беларускі саюз жанчын» з дапамогай пастаяннага спонсара дабрачынных акцый — сям’і Шульскіх (гаспадары магазіна «Ладушки»). Іх старанні былі шчодра ўзнагароджаны дзіцячымі ўсмешкамі, радасцю ў іх вачах. А яшчэ — навагоднімі вершамі і песнямі.

Яшчэ адна дэлегацыя «чарадзеяў» — у іх ролі выступілі актывісты БРСМ пагранзаставы «Лынтупы» і мясцовай школы — ашчаслі­віла 19 дзетак, якія жывуць на тэрыторыі Лынтупскага сельсавета. За ўласныя сродкі валанцёры набылі для іх салодкія падарункі, чым вельмі ўзрадавалі малых.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.