«Мороз и солнце. Мы – на лыжи!» Людмила Потапова, Ванда Купран и Валентина Винник — за активный отдых на природе

Важное Общество

Мароз і сонца. Мы – на лыжы!

Менавіта такую фразу я пачула ў мінулую пятніцу ад былых работніц Пастаўскага раённага спажывецкага таварыства Людмілы Патапавай, Ван­ды Купран і Валянціны Віннік (на здымку злева направа) і папрасіла няштатнага фотакарэспандэнта «Пастаўскага краю» Сяргея Вшыўкава зрабіць для газеты іх фотаздымак.

І вось мы ў прыгараднай Сасноўцы, дзе гэта тройка праклала лыжню. Карціна — цудоўная. Сонечнае праменне весела асвятляе прыбраныя ў пышныя снежныя строі дрэвы. Іскрыцца белая пярына на зямлі. Паветра — дыхаць не надыхацца! Мароз не кусаецца, але бадзёрыць, і яго дастаткова для таго, каб лыжы добра слізгацелі. Радасць у вачах лыжніц.

Гэта не першая і не адзі­ная іх прагулка па лесе. Усе трое вельмі любяць прыроду, летам і восенню захапляюцца збіраннем грыбоў і ягад, а зімой дружна і актыўна ходзяць на лыжах. Прытаміўшыся, раскладуць вогнішча, падсмажаць на ім сала і хлеб — смаката!

Ну што, паважаныя чытачы, узнікла жаданне пераняць прыклад яднання з прыродай і здаровага ладу жыцця? Далучайцеся!

Фаіна Касаткіна
Фота Сяргея Вшыўкава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.