Обнаружить онкопатологию на ранних стадиях позволяет скрининг рака различных локализаций

Здравоохранение

Скрынінг — гэта комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на ранняе выяўленне і своечасовае лячэнне злаякаснай пухліны ў пацыентаў без сімптомаў захворвання. Інакш кажучы, сістэмнае абследаванне ўмоўна здаровых лю­дзей. Задача скрынінгу — выяўленне анкапаталогіі на ранніх стадыях, што дазваляе зрабіць лячэнне эфектыўным і менш затратным, — уводзіць у курс справы анколаг паліклінікі Пастаўскай ЦРБ Дзіна Трава. — Зараз скрынінгавая праграма ў Беларусі ўключае ў сябе выяўленне коларэктальнага (тоўстай і прамой кішкі) раку, шыйкі маткі, малочнай залозы і прастаты. У нашай вобласці такія абследаванні праводзяцца ў Віцебску, Полацку і Оршы. У бліжэйшы час у краіне з’явяцца праекты па скрынінгу раку лёгкага, ратаглоткі, яечнікаў і скуры. 

У Паставах таксама можна прайсці некаторыя віды абследавання з мэтай ранняга выяўлення анкапаталогіі. Так, каб дыягнаставаць рак шыйкі маткі, ва ўсіх жанчын ва ўзросце ад 30 да 65 гадоў пры аглядзе ў гінекалагічным кабінеце бярэцца мазок на анкацыталогію. Праверыць прастату мужчыны могуць пры дапамозе тэстаў ПСА (прастатспецыфічны антыген). Для гэтага неабходна звярнуцца да ўчастковага тэрапеўта, хірурга ці анколага.

Каму патрэбны скры­нінг? Усім. А найбольш — тым, хто ўваходзіць у групу рызыкі. Гэта людзі, чый сямейны анамнез абцяжараны ракавымі захворваннямі, у каго ёсць гарманальныя парушэнні, хранічныя захворванні і шкодныя звычкі. А таксама тыя, хто падвергнуты ўздзеянню хімічных канцэрагенаў: судакранаецца ў час работы з фарбавальнікамі, вугальным пылам, азбестам, ядахімікатамі.

У нашым раёне па колькасці выяўленых выпадкаў сярод прадстаў­нікоў абодвух полаў лідзіруе рак скуры. У мужчын на другім месцы рак лёгкага, на трэцім — прастаты. У жанчын — рак малочнай залозы і цела маткі адпаведна.

Пік захворвання на рак прыходзіцца на ўзрост пасля 50 гадоў. Аднак гэта не значыць, што хвароба не можа «скасіць» і больш маладых людзей, у тым ліку дзяцей.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.