Осторожно: тюбинги! Как и на чем безопасно кататься с горки?

Важное Общество

У нашым раёне сёлета з «цюбінгавымі» траўмамі да ўрачоў ніхто не звяртаўся. У краіне з пачатку зімы зафіксаваны 2 смяротныя выпадкі пры катанні на цюбінгах. Яшчэ па сямі фактах цяжкага траўмавання Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь праводзіць праверку.

Каб не папоўніць гэту статыстыку, прытрымлівайцеся правіл бяспекі. Перш за ўсё памятайце, што катацца на цюбінгах можна толькі на спецыяльна падрыхтаваных трасах са снежнай паверхняй. Узгорак павінен быць пакаты, без трамплінаў, удалечыні ад дарог, слупоў, дрэў і іншых перашкод. Эксплуатуйце спартыўны інвентар адпаведна з інструкцыяй, не забывайце пра дадатковыя меры бяспекі: выкарыстанне накаленнікаў, налакотнікаў, шлема, а таксама адпаведнага абутку. Садзіцца на санкі, цюбінгі або лядзянкі трэба як на крэсла, адкідваючыся назад і сагнуўшы ногі ў каленях.

Спецыялісты сцвярджаюць, што катанне на цюбінгах уваходзіць у лік самых траўманебяспечных відаў забаў, бо кантраляваць скорасць і напрамак руху на спуску немагчыма. Тыповыя траўмы: пашкоджанні галёнкаступнёвага, локцевага і прамянёвазапясцевых суставаў, расцяжэнні і разрывы звязак.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.