От рождения до последнего дня опекают человека органы социальной защиты

Общество

У нашым раёне ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама ўзначальвае Наталля Седзюкевіч. У яе падпарадкаванні 11 чалавек, адказных за рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі па пытаннях садзейнічання занятасці насельніцтва, аплаты і аховы працы, дэмаграфічнай бяспекі, сацыяльнага партнёрства, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, паляпшэння сацыяльна-эканамічнай дзейнасці сям’і. На Пастаўшчыне 11 тысяч 118 атрымальнікаў пенсій. Кожны месяц на гэтыя выплаты расходуецца больш за 4 мільёны рублёў.

— У цэнтры нашай увагі пастаянна знаходзіцца чалавек, — расказвала Наталля Седзюкевіч. — Спецыялістам сацыяльнай абароны недастаткова быць кампетэнтнымі, высокакваліфікаванымі. Ім трэба ўмець выслухаць наведвальніка, падтрымаць найперш маральна, прыняць усе неабходныя меры для таго, каб аказаць канкрэтную дапамогу. Усе члены калектыву, як вопытныя, так і маладыя, з пастаўленымі задачамі паспяхова спраўляюцца.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.