Перед Новым годом в Воропаево вновь заработал банкомат Белагропромбанка

Общество

Падарунак да Новага года

А атрымалі яго жыхары г.п. Варапаева і навакольных вёсак. 29 снежня пасля працяглага перапынку ў гарпасёлку зноў запрацаваў банкамат Белаграпрамбанка. Спыненне работы ўстройства было выклікана неадпаведнасцю яго размяшчэння Метадычным рэкамендацыям па бяспечным функцыянаванні банкаматаў, а таксама парадку арганізацыі іх аховы падраздзяленнямі Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, падпісаным Міністэрствам унутраных спраў і Нацыянальным банкам краіны.

Спецыялістамі па тэхнічнай умацаванасці аб’ектаў аддзела бяспекі і абароны інфармацыі рэгіянальнай дырэкцыі ААТ «Белаграпрамбанк» па Віцебскай вобласці праведзены мадэрнізацыя праграмна-тэхнічнага комплексу і ўмацаванне сэрвіснай зоны банкамата. Знаходзіцца ён па-ранейшаму ў памяшканні магазіна «Гаспадарчыя тавары» па вуліцы Ленінскай, працуе кругласутачна, выконваючы ўвесь спектр неабходных аперацый.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.