По итогам работы за прошлый год РО ОО «Белая Русь» присуждено второе место и денежная премия

Общество

За пазітыўны імідж і адказнасць

Падведзены вынікі работы РГА “Белая Русь” у Віцебскай вобласці. Раённай арганізацыі гэтага грамадскага аб’яднання прысу­джаны другое месца і грашовая прэмія, якую выкарысталі на набыццё ноўтбука для арганізацыі. А яе старшыня Валянціна Ромель за стварэнне пазітыўнага іміджу “Белай Русі”, праяўленыя ініцыятыўнасць і адказнасць пры выкананні статутных задач атрымала Ліст падзякі за подпісам старшыні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Генадзія Давыдзькі.

— Высокая ацэнка абавязвае працаваць яшчэ больш мэтанакіравана, — гаварыла Валянціна Міхайлаўна. —  У мінулым годзе наша арганізацыя павялічылася на 88 чалавек, і цяпер у 53 пярвічках  налічваецца больш за 800 членаў. Прыемна, што пад эгідай “Белай Русі” аб’ядналіся людзі, якія імкнуцца ўносіць свой уклад у развіццё раёна не толькі на рабочых месцах, але і праз актыўны ўдзел у грамадскіх справах. Гэта прадстаўнікі розных пакаленняў, неабыякавыя да лёсу краіны і ўсяго, што адбываецца навокал. Нашай арганізацыяй за мінулы год праведзена мноства акцый і мерапрыемстваў. Будзем і надалей умацоўваць адзінства ў грамадстве, са­дзейнічаць фарміраванню актыўнай жыццёвай пазіцыі кожнага грамадзяніна, ініцыяваць распрацоўку сацыяльных праектаў, накіраваных на павышэнне якасці і прапаганду здаровага ладу жыцця, падтрымку сям’і, ініцыятыўнай, таленавітай, творчай моладзі, раз­віццё адукацыі, культуры, выхаванне патрыятызму як галоўнай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці, працягваць праводзіць акцыі, прысвечаныя дзяржаўным святам, забяспечваць іх фінансавую падтрымку.

Анна Анiшкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.