Почему в универсамах Поставского райпо отличаются цены на молочную продукцию?

Общество

На гэта пытанне папрасіла адказаць на старонках газеты жыхарка райцэнтра, патэлефанаваўшы ў рэдакцыю «Пастаўскага краю». У прыватнасці, жанчыну цікавіць, чаму ва ўніверсамах Пастаўскага райспажыўтаварыства адрозніваюцца цэны на малочную прадукцыю. «Маю на ўвазе «Цэнтральны» (плошча Леніна) і «Ветразь» (мікрараён будаўнікоў), — гаварыла заяўніца. — У апошнім цэны на ўсю «малочку» вышэйшыя».

У тым, што назіранні пастаўчанкі адпавядаюць рэчаіснасці, упэўнілася, наведаўшы названыя гандлёвыя аб’екты. Зразумела, параўноўваць цэны па ўсім асартыменце Пастаўскага малочнага завода, які меўся ў наяўнасці, не стала, а спынілася на васьмі пазіцыях: кефіры, малаку, смятане і масле ў розных упакоўках і з розным працэнтам тлустасці. Па аднолькавым найменні тавару розніца ў цане вагалася ад 14 да 23 капеек.

Патлумачыць сітуацыю папрасіла першага намесніка старшыні праўлення райспажыўтаварыства Ганну Сянько. Вось што яна адказала:

— Мы пастаянна праводзім маніторынг рознічных цэн на гандлёвых аб’ектах, якія працуюць у зоне дзейнасці нашага прадпрыемства, уключаючы індывідуальных прадпрымальнікаў. І ўжо з улікам цэн канкурэнтаў зніжаем гандлёвыя надбаўкі ў сваіх магазінах. У прыватнасці, зараз на прадукцыю малаказавода яны зніжаны ў 4 гандлёвых кропках райспажыўтаварыства. Гэта ўніверсамы «Цэнтральны», «Родны кут» па вул. Станкевіча, магазіны «Юбілейны» і «Азёрны».

Падвядзём вынік. З улікам кан’юнктуры рынку і блізкага размяшчэння фірменных магазінаў малаказавода райспажыўтаварыства вымушана зніжаць гандлёвыя надбаўкі ў некаторых сваіх магазінах. Вядома, прадпрыемству гэта не выгадна, бо такія крокі цягнуць за сабой недаатрыманне валавога даходу і адмоўна ўплываюць на эканамічную эфектыўнасць работы. А паколькі гра­нічнай гандлёвай надбаўкі на малочную прадукцыю не існуе, не сумнявайцеся, што цэны на малако, кефір і смятану ва ўніверсаме «Ветразь» фарміруюцца райспажыўтаварыствам на законных падставах.

Адказ шукала Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.