Столькі дыпломаў прывезлі з трэцяга (абласнога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах пастаўскія школьнікі.
Спаборніцтва праходзіла з 8 па 12 студзеня на базе ўстаноў адукацыі Віцебска, Полацка і Оршы. Каманду нашага раёна прадстаўлялі на ім 28 навучэнцаў з першай, другой і трэцяй гарадскіх школ, Варапаеўскай СШ і Пастаўскай гімназіі, якія змагаліся за ўзнагароды па 12 прадметах: геаграфіі, гісторыі, рускай і беларускай мовах і літаратуры, нямецкай мове, хіміі, грамадазнаўстве, матэматыцы, фізіцы, інфарматыцы, працоўным навучанні і фізічнай культуры і здароўі. У выніку ўдача ўсміхнулся 10 з іх.
- па геаграфіі — 7-класніца гімназіі Лізавета Афанасьева, якая выступала за 9 клас (настаўнік — Ігар Міхайлавіч Пракаповіч);
- па гісторыі — 11-класнікі Дзяніс Саўкоў з гэтай жа навучальнай установы (настаўнік — Таццяна Пятроўна Галаўко) і Канстанцін Адамовіч з Варапаеўскай СШ (настаўнік — Лілія Аляксандраўна Брэская).
Дыпломамі ІІІ ступені адзначаны:
- па геаграфіі — Мікіта Залецкі (10 клас) і Валерый Мядзведзеў (9 клас) з Варапаеўскай СШ (настаўнік — Аляксандр Анатольевіч Гарны), Арсеній Леўшын, 10 клас СШ №1 (настаўнік — Ірына Мікалаеўна Козіч);
- па рускай мове і літаратуры — Лізавета Жамойдзь (9 клас) і Дар‘я Дрозд (10 клас) з гімназіі (настаўнікі — Людміла Трафімаўна Расоха і Алена Ананьеўна Храпун);
- па хіміі — Крысціна Рымайда, 10 клас СШ №2 (настаўнік — Алена Міхайлаўна Мачанская);
- па фізічнай культуры і здароўі — Аляксандра Жыдкая, 7 клас СШ №3 (настаўнік — Наталія Валянцінаўна Касцень, трэнер — Аляксандр Леанідавіч Вавінскі).
P.S. Няцяжка падлічыць, што найбольш узнагарод на рахунку гімназістаў. Яны заваявалі 4 дыпломы, крыху апярэдзіўшы сваіх даўніх канкурэнтаў з Варапаеўскай школы, якія прывезлі 3 дыпломы. Наперадзе ў школьнікаў апошні, чацвёрты, этап алімпіяды, які адбудзецца ў сакавіку. Спадзяёмся, што і на ім нашы вучні змогуць заняць прызавыя месцы.