Рождественские праздники принесли детям долгожданный подарок — сугробы мягкого снега

Важное Общество

Зімовыя забавы

Калядныя святы прынеслі дзецям доўгачаканы падарунак — гурбы мяккага снегу. Ён, нібы бялюткі дыван, накрыў зямлю, «адзеў шапкі» на дрэвы і кусты, а разам з тым даў прастору для любімых зімовых забаў. Насустрач прыгодам і гульням дзятва высыпала на двор: каталася на санках, гуляла ў снежкі, будавала ледзяныя крэпасці, падала на снежную «пярыну». А Ілья, Раман, Максім і Маша (на здымку), удосталь набегаўшыся на свежым паветры, зляпілі снегавіка і паклапаціліся пра яго ўпрыгажэнне. На твар прымайстравалі моркву замест носа, гузікі замянілі вочы і вусны, галінкі — рукі, вядро — галаўны ўбор. Каб прыдаць снегавіку шарму, павязалі яму на шыю шалік, а ў «рукі» далі швабру. І адразу ж пачалі ствараць для яго сябра — новага снегавіка.

Фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.