С 24 декабря по 8 января представители ОСВОДа и БРСМ провели совместную акцию «Зимний патруль»

Общество

Начальнік выратавальнай станцыі Дзмітрый Жураў інструктуе Арцёма Петуха і Ілью Шырневіча

Патрулявалі бераг Мядзелкі

На час зімовых канікул, з 24 снежня па 8 студзеня, прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі аб’ядналі свае намаганні і правялі сумесную акцыю «Зімовы патруль». Яе мэта — прафілактыка надзвычайных сітуацый на вадаёмах зімой. У нашым райцэнтры супрацоўнікі выратавальнай станцыі і байцы маладзёжнага атрада аховы правапарадку БРСМ з ліку навучэнцаў каледжа арганізавалі штодзённыя рэйды па беразе Мядзелкі. Падчас добраахвотнай «вахты» яны вялі растлумачальную работу сярод школьнікаў і рыбакоў, звяртаючы іх увагу на неабходнасць выконваць правілы паводзін на лёдзе, расказвалі алгарытм дзеянняў, калі чалавек праваліўся ў ваду альбо хтосьці мае патрэбу ў дапамозе.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.