С начала года на Витебщине произошло 30 пожаров, на которых погибли 9 человек

Общество Правовое поле

У цэнтры ўвагі – бяспека насельніцтва

З пачатку года на Віцебшчыне адбылося 30 пажараў, на якіх загінулі 9 чалавек. За аналагічны перыяд мінулага года ў вобласці былі зарэгістраваны 24 пажары, 3 чалавекі загінулі.

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх у Пастаўскім раёне актывізавана пажарна-прафілактычная работа ў жылым фондзе. У ёй прынялі ўдзел усе суб’екты прафілактыкі — настаўнікі, медыкі, работнікі газавай службы, сацыяльныя і многія іншыя. Так, у рабоце пажарных аглядавых камі­сій ­удзельнічаў 161 чалавек побач з работнікамі МНС, якіх было 19. Камісіі пабывалі ў 98 дома­ўладаннях мнагадзетных сем’яў, 24 дамах асоб, якія злоўжываюць спіртным, 37 дамах пенсіянераў і інвалідаў. Усяго было праінструктавана 424 чалавекі. Акрамя работы ў жылым фон­дзе, праведзены сустрэчы ў працоўных калектывах, вясковыя сходы. Іх адбылося 11.

Для аказання дапамогі ў арганізацыі і правя­дзенні пажарна-прафілактычнай работы ў раён прыбыў прадстаўнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС — галоўны спецыяліст сектара ма­білізацыйнага забеспячэння Васілій Брэскі. Наведваючы домаўладанні грамадзян, члены аглядавых камісій удзялялі вялікую ўвагу наяўнасці і спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, ацяпляльнага, газавага і электраабсталявання, праводзілі растлумачальныя гутаркі, уручалі прафілактычную наглядна-выяўленчую прадукцыю з важнымі парадамі па бяспецы.

Аляксандр Мухля, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.