С Рождеством Христовым!

Главное Общество

Паважаныя пастаўчане!

Прыміце шчырыя віншаванні са светлым Раством Хрыстовым! Жыццесцвярджальнае, высокае, вельмі чалавечнае і прыгожае свята аб’ядноўвае нас у імкненні тварыць добрыя справы, натхняе на бескарыслівае служэнне бліжняму, усяляе ўпэўненасць у перамозе дабра, напаўняе сэрцы людзей верай, надзеяй і спагадай. Няхай Калядная зорка асветліць ваш шлях, зблізіць сем’і, дапаможа сагрэць цяплом любові адзінокіх, а ў вашых душах заўсёды пануюць радасць, спакой, згода і ўзаемаразуменне. Жадаем вам поспехаў ва ўсіх пачынаннях, моцнага здароўя, аптымізму, натхнення на новыя здзяйсненні.

Сяргей ЧЭПІК, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр КУРТО, старшыня раённага Савета дэпутатаў


Паважаныя вернікі праваслаўнай канфесіі!

Прыміце шчырыя віншаванні з Раством Хрыстовым!

Няхай не толькі ў гэта вялікае свята, але і кожны дзень жывуць у вашых сэрцах вера, надзея і любоў. Згоды і дабрабыту, цяпла і ўзаемаразумення ў сем’ях, душэўнай раўнавагі, здзяйснення самых запаветных мар.

Жадаю ўсім вам, дарагія пастаўчане, моцнага здароўя, поспехаў, удачы. Няхай год будзе напоўнены добрымі справамі і новымі здабыткамі і вас саграваюць цяпло і клопат родных і блізкіх.

Сяргей ЗЯМЧОНАК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь


Дорогие братья и сестры!

Поздравляю вас с великим и радостным праздником Рождества Христова и Новолетием! Святая Рождественская ночь — это встреча грядущего на землю Христа Спасителя, которого мы принимаем в свое сердце и душу. Наша святая обязанность — быть в храме Божием и за праздничным богослужением прославить Его. В радости праздника украсим храм своей души верою и любовью и с чистым сердцем встретим пришедшего в мир Богомладенца, чтобы во все дни нашей жизни и до скончания века пребывать с Ним.

Свет этого великого праздника озаряет наш ум, согревает наши сердца и наполняет нашу душу Божией благодатью, радостью и миром.

Молитвенно желаю вам, чтобы Всесильный и Кроткий Богомладенец благословил вас в новом году крепким здравием, духовной радостью и благополучием. Помощи Божией вам во всех добрых делах.

С Рождеством Христовым!

Благочинный, настоятель храма Святителя Николая Чудотворца г.Поставы,
протоиерей Валерий Пашкевич



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.