С вниманием к клиентам. Центр банковских услуг №230 филиала №216 ОАО «АСБ Беларусбанк»

Общество Экономика

Аддзел рознічнага бізнесу — самы вялікі сектар у Цэнтры банкаўскіх паслуг №230 філіяла №216 ААТ «ААБ Беларусбанк». На сённяшні дзень у ім заняты 28 чалавек, якія працуюць з фізіч­нымі асобамі. Спецыялісты аддзела гатовыя задаволіць любыя запыты сваіх кліентаў: аформіць банкаўскі ўклад, выдаць крэдыт на спажывецкія патрэбы, ажыц­цявіць валютна-абменныя аперацыі і міжнародныя банкаўскія пераводы, прапанаваць картачныя або страхавыя прадукты і г.д. Адным словам, аказаць увесь спектр неабходных для насельніцтва паслуг.

Асаблівая ўвага надаецца пераводу кліентаў на дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне, каб яны, не выходзячы з дома, маглі зра­біць той ці іншы плацеж, пералічыць грошы з карты на карту або з рахунка на рахунак, заўсёды мелі аператыўную інфармацыю пра курсы валют, новыя прадукты і акцыі Беларусбанка. Пры гэтым кліенту прадастаўляецца максімальная свабода выбару каналаў дыстанцыйнага абслугоўвання, з дапамогай якіх ён будзе атрымлі­ваць фінансавыя паслугі. У моладзі, напрыклад, вельмі папулярны М(мабільны)-банкінг, прадстаўнікі больш сталага ўзросту аддаюць перавагу Інтэрнэт-банкінгу. Калі звярнуцца да лічбаў, то М-банкінгам карыстаюцца 1475 жыхароў нашага раёна, 790 з якіх падключылі яго ў мінулым годзе. Да Інтэрнэт-банкінгу падключаны 8500 чалавек, з іх 1010 актывавалі гэту паслугу летась.

Значная работа спецыялістамі ЦБП №230 праводзіцца і па выдачы фізічным асобам крэдытаў. Так, у месяц заключаецца каля сотні крэдытных дагавораў на спажывецкія патрэбы. Актыўна прапануюцца насельніцтву разнастайныя картачныя прадукты. На працягу 2018 года ўстановай выдадзена больш за тысячу банкаўскіх карт, а ўсяго ў абарачэнні жыхароў Пастаўшчыны знахо­дзіцца амаль 23 тысячы карт Беларусбанка, які па праву лічыцца лідарам сярод фі­нансава-крэдытных арганізацый нашай краіны.

Супрацоўнікі Цэнтра імк­нуцца зрабіць усё для таго, каб кожны кліент застаўся задаволены абслугоўваннем. Паважлівыя адносіны, кампетэнтнасць, уменне выклікаць прыхільнасць да сябе ўласцівыя многім яго работнікам. У іх ліку спецыялісты па продажы рознічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг аддзела рознічнага бізнесу Вольга Смірнова, Святлана Турла і Вольга Урбель, якіх бачыце на здымку. Дзяўчаты даўно працуюць ва ўстанове і якасна могуць прадаць кліенту любы банкаўскі прадукт.

Тэкст і фота Алены Шапавалавай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.