Теплом согревает казенный дом постояльцев Дуниловичского дома-интерната

Здравоохранение Общество

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА

А гэта больш за 230 чалавек. Для іх створаны камфортныя ўмовы. Новы сучасны трохпавярховы будынак установы ўзведзены ў канцы 2012 года. Акрамя пакояў для пражывання, прасторных холаў з тэлевізарамі, тут размяшчаюцца службы дома-інтэрната, пакоі для заняткаў па інтарэсах. У адным з іх знаходзіцца музей, дзе сабрана шмат экспанатаў, рэчаў, звязаных з гісторыяй дадзенай сацыяльнай установы, а таксама фотаздымкаў людзей, якія працавалі ў доме-інтэрнаце ў розны час. Добра развіта ўласная падсобная гаспадарка, дзякуючы якой ёсць сваё малако, мяса, агародніна, садавіна. Закладзены малады сад. У 2017 годзе дом-інтэрнат наведала міністр працы І. А. Касцевіч і шмат добрых слоў выказала ў адрас медыцынскага і абслуговага персаналу.

Пра насельнікаў клапоцяцца 124 работнікі. 35 ветэранаў працы знаходзяцца на заслужаным адпачынку, у свой час яны ўнеслі значны ўклад у развіццё ўстановы.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.