Три продукта Поставского молочного завода признаны лауреатами конкурса «Лучшие товары РБ» 2018 года

Важное Экономика

Папоўнілася скарбонка шматлікіх узнагарод адкрытага акцыянернага таварыства «Пастаўскі малочны завод».

Пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь сыры «Мармуровы», «Пікарына», а таксама масла салодка-сметанковае несалёнае прызнаны лаўрэатамі конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2018 года.

Па сумеснай ініцыятыве Дзярж­камстандарта, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама такі конкурс праводзіцца штогод, пачынаючы з 2002-га. Пастаўчане, як правіла, не застаюцца ў ім без адзнак, хаця канкурэнцыя вельмі вялікая. Немалую работу па падрыхтоўцы да конкурсу і ўдзеле ў ім правялі інжынеры па якасці прадукцыі малочнага завода Вольга Шамовіч і Алёна Александрова.

Што ж уяўляюць сабой цяперашнія прадукты-пераможцы? Галоўны тэхнолаг прадпрыемства Святлана Германовіч расказвае: «Мармуровы» — адзін з відаў сыру, які ўваходзіць у спіс самых папулярных і спажываемых прадуктаў. Вырабляецца пры дапамозе сычужнай закваскі і каровінага малака. Масавая доля тлушчу ў ім — 45 працэнтаў. Мае карысныя ўласцівасці дзякуючы ўтрыманню вялікай колькасці вітамінаў і мінеральных рэчываў. Такая ж доля тлушчу і ў сыру «Пікарына». Ён вырабляецца з выкарыстаннем натуральнага казінага фермента, таму мае адрозныя смак і водар, чым выгадна вылучаецца на фоне традыцыйных сырных смакаў. Масавая доля тлушчу ў масле салодка-сметанковым несалёным — 77 працэнтаў. Яго смакавыя якасці ацанілі як дэгустатары, так і радавыя пакупнікі».

Зрэшты, якую прадукцыю з гандлёвай маркай «Паставы-гарадок» ні вазьмі, яна высокай якасці. Таму і карыстаецца шырокім попытам як у айчынных, так і ў замежных спажыўцоў.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.