«Управляться с колоколами мне понравилось». Дима Будько — один из звонарей и помощник батюшки при алтаре

Духовность Общество

Абуджае душы звон

У нядзельную школу пры храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца Дзіму Будзько (на здымку) прывяла мама. Хлопчыку на той час было 6 гадоў. Зараз ён навучэнец 9-га, ваенна-патрыятычнага, класа СШ №4. А яшчэ — адзін са званароў і памочнік бацюшкі пры алтары.

— У нас веруючая сям’я. Гле­дзячы на бацькоў, я і мае старэйшыя брат з сястрой імкнёмся наведваць усе службы ў царкве. Нашы любімыя святы — Раство Хрыстова і Вялікдзень, — расказваў Дзіма. — Тры гады таму я стаў прыслугоўваць бацюшку: падаю кадзіла, выношу свечкі, дапамагаю прыхаджанам набіраць святую ваду і іншае. Прыблізна ў той жа час галоўны дзяк Уладзімір Курыловіч прапанаваў мне паспрабаваць сілы на званіцы. Упраўляцца са званамі мне спадабалася.

Разам з Дзімам у царкве ў званы звоняць Улад Варнела, Мацвей Галімскі, Кірыл Шымановіч, Максім Крыўко і Коля Пашкевіч. На званіцы 7 званоў, і кожны мае непаўторнае гучанне, інакш кажучы, свой голас, якім у хоры з астатнімі запрашае прыхаджан на розныя богаслужэнні: бу­дзённыя, радасныя, журботныя. Майстэрства званара і заключаецца ў тым, каб пры дапамозе званоў выказаць сутнасць будучага набажэнства.

— Галоўнае — правільна рухаць рукой, тады і званы «заспяваюць» прыгожа, — гаворыць Дзіма. — Пажадана мець і музычную адукацыю. Я, напрыклад, скончыў школу мастацтваў імя А. Тызенгаўза па класе акардэона.

У кожнага з нас свой сусвет, сваё ўяўленне пра жыццё, адносіны да веры, сямейныя каштоўнасці. Таму некаторыя равеснікі хлопчыка, даведаўшыся пра яго абавязкі ў царкве, здзіўляюцца. «Мне падабаецца гэта рабіць, — адказвае Дзіма. — А сама вера прыносіць супакаенне».

Вераніка Філановіч
Фота Сяргея Вшыўкава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.