Услышьте меня! «Поставский край» предлагает пережить переходный период вместе

Важное Общество

Пераходны ўзрост — адзін з найважнейшых этапаў у развіцці кожнага чалавека, але і надзвычай складаны. З аднаго боку, ён закладвае трывалы падмурак на будучае, з другога — выпрабоўвае на трываласць як самога падлетка, так і яго адносіны з бацькамі, равеснікамі, іншымі людзьмі.

«Пастаўскі край» прапануе перажыць гэты няпросты перыяд разам. Калі вы не можаце знайсці агульную мову з аднакласнікамі, вас не разумеюць родныя і блізкія, пакутуеце ад нераздзеленага кахання ці не можаце самастойна справіцца з агрэсіяй, не ведаеце, як сябе паводзіць у той ці іншай сітуацыі, то новы праект раёнкі для вас. Дасылайце хвалюючыя вас пытанні (з апісаннем канкрэтнай сітуацыі) на адрас v.filanovich@mail.ru з паметкай «пытанне ў маладзёжку» і шукайце адказы на іх у выпусках «Маладзёжнага партала» пад рубрыкай «Пераходны ўзрост». Улічвайце: чым дакладней апішаце праблему, тым больш вычарпальны атрымаеце адказ. А даваць іх будуць псіхолагі.

Важна! Вашы персанальныя даныя (электронны адрас, імя — яго можаце ўказваць абсалютна любое, іншая інфармацыя, якая не датычыць непасрэдна пытання) не падлягаюць выдаванню. Гэта значыць, што яны застануцца ў сакрэце нават ад псіхолагаў, якія будуць спрабаваць дапамагчы вам, не будуць перадавацца трэцім асобам. Інакш кажучы, поўная ананімнасць гарантавана. Звяртайцеся, калі ласка!



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.