«В любой момент может поступить команда срочно вылететь на задание». Спасают жизни авиаторы.

Общество Правовое поле

Начальнік авіяатрада Алег Ярома (справа) інструктуе перад вылетам на спецзаданне экіпаж верталёта ў складзе камандзіра паветранага судна Ільі Жука (побач з ім), памочніка камандзіра Рамана Міхалькевіча і бартавога інжынера-аператара Аляксандра Якаўлева

Мінула чатыры з паловай гады, як Асобны авіяцыйны атрад органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь у выніку праведзенай у пагранкамітэце аптымізацыі ўвайшоў у склад Дзяржаўнай авіяцыйнай аварыйна-выратавальнай установы «Авіяцыя» МНС краіны. З таго часу кола яго задач значна расшырылася. Акрамя ўзаемадзеяння з органамі пагранслужбы, авіятары нясуць дзяжурства па пошуку і выратаванні паветраных суднаў, якія церпяць бедства, праводзяць маніторынгі тэрыторыі рэспублікі ў пажаранебяспечны перыяд, супрацоўнічаюць з іншымі ведамствамі. Напрыклад, дапамагаюць міліцыянерам шукаць людзей, якія заблудзіліся ў лесе, разам са спецыялістамі газавай гаспадаркі ажыццяўляюць аблёт ліній газаправодаў, транспартуюць цяжкахворых з адной лячэбнай установы ў другую, дастаўляюць органы для трансплантацыі і інш. Дзейнічае атрад па ўсёй Беларусі, хоць размяшчаецца на базавым аэрадроме ў Азёрках.

— У любы момант можа паступіць каманда тэрмінова вылецець на заданне, — расказваў яго начальнік Алег Ярома. — Для гэтага ў ангары заўсёды стаіць гатовы тут жа падняцца ў паветра верталёт. А ўсяго іх у нас чатыры: тры АС-355NP і адзін Мі-8. Асабовы склад — каля 80 чалавек. У асноўным гэта абслуговы персанал: тылавое забеспячэнне і інжынерна-авіяцыйная служба. Прадстаўнікоў лётнага складу крыху больш за 10 чалавек, якія маюць пераважна першы або другі клас. Менавіта яны ратуюць жыцці, адпраўляючыся на пошукі прапаўшых ягаднікаў і грыбнікоў, транспарціроўку органаў і хворых.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.