В магазине «Родны кут» по ул. Советской вручили призы наиболее активным за прошлый год покупателям

Важное Общество

У мінулую пятніцу ў магазіне «Родны кут» па вуліцы Савецкай у райцэнтры адбылося ўручэнне прызоў пакупнікам, якія набылі за мінулы год тавараў на найбольшую суму.

Мерапрыемства традыцыйнае, яно праводзіцца ўжо каторы год запар. Пераможцы вызначаюцца з дапамогай камп’ютара па дысконтных картках. Улічваюцца сумы пакупак, зробленых у гэтай гандлёвай кропцы, а таксама ў магазінах «Цэнтральны» (плошча Леніна) і Юбілейны (па вуліцы Юбілейнай). Амаль не змяняецца і склад пераможцаў. Каб увайсці ў іх лік, неабходна было набыць тавараў на найбольшую суму. У пастаўчаніна Алега Сакалоўскага яна склала 8,5 тысячы рублёў. Яму і ўручаны галоўны прыз — тэлевізар з плазменным экранам. Дарэчы, Алег Сакалоўскі стаў абсалютным пераможцам трэці год запар. У два папярэднія атрымаў адпаведна халадзільнік і скутар. Вось дык бонусы!

Андрэй Дрозд уручае прыз Алегу Сакалоўскаму і яго сыну

— Ніколі на ставіў за мэту купіць у «Родным куце» тавараў на найбольшую суму, — прызнаўся Алег Пятровіч. — Проста наша сям’я жыве ў мікрараёне, дзе размешчаны гэты магазін, і мы заўсёды робім тут пакупкі. Задавальняе і асартымент тавараў, і цэны, і якасць абслу­гоўвання.

У Аляксандра Урбанайця сума набралася значна меншая — 7,2 тысячы рублёў, але яе хапіла для таго, каб стаць уладальнікам другога па значнасці прыза — халадзільніка. Юліі Галяк, Алене Іваньковай, Ірыне Нецвятай, Вікторыі Макаранка ўручаны мультываркі. Яшчэ чатыры чалавекі атрымалі блэндары, сем — электрачайнікі, астатнія — падарункавыя наборы (цукеркі і шампанскае).

Падарункі ўручыў дырэктар філіяла «Каапгандаль №2 Пастаўскага райспажыўтаварыства» Андрэй Дрозд, а першы намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства Ганна Сянько павіншавала самых актыўных пакупнікоў і падкрэсліла, што работнікі спажыўкааперацыі заўсёды ідуць насустрач пакупнікам, стараюцца прыцягваць іх у свае гандлёвыя кропкі шырокім асартыментам тавараў, рознымі акцыямі, высокай культурай абслугоўвання.

Фаіна Касаткіна
Фота Сяргея Вшыўкава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.