Всегда подставят плечо работники территориального центра социального обслуживания населения

Общество

—Ні адна іншая сфера не патрабуе ад супрацоўнікаў столькі гуманізму, чуласці, дабрыні, міласэрнасці, цярпення, як сацыяльная, — гаварыла дырэктар ТЦСАН Дзіяна Пякарская. — Цэнтрам сумесна з мясцовай уладай робіцца ўсё для таго, каб ахінуць увагай адзінокіх, састарэлых, інвалідаў. Больш за 100 сацыяльных работнікаў штодня дастаўляюць лякарствы, прадукты харчавання, аказваюць дапамогу 920 жыхарам Пастаўшчыны. У раёне паспяхова рэалізуюцца розныя гуманітарныя праекты сумесна з германскім фондам «Памяць, адказнасць, будучыня» і міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Узаемаразуменне». Гранты ў памеры амаль 20 тысяч еўра выкарыстаны на стварэнне валанцёрскага цэнтра, аказанне надомных аздараўленчых паслуг, арганізацыю бясплатнага пункта пракату сродкаў рэабілітацыі. Напрыканцы мінулага года ТЦСАН стаў атрымальнікам гранта па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія—Літва—Беларусь у рамках Еўрапейскага інструмента суседства ў супрацоўніцтве з самакіраваннем г. Швянчоніса.

Сёлета сацыяльная служба Беларусі адзначае сваё 100-годдзе. За гэты час мяняліся формы і метады яе работы. Вялікая ўвага апошнім часам удзяляецца пажылым людзям з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Для іх працуюць гурткі, арганізуюцца мерапрыемствы, дзякуючы якім пенсіянеры адчуваюць сябе запатрабаванымі.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.