19-летняя Ноэлия Руа-Яковлева прилетела из Испании в Беларусь, чтобы впервые в жизни увидеть снег

Главное Общество

Па чараўніцтва зімы і бабуліны бліны прыляцела з Іспаніі ў Беларусь 19-гадовая дзяўчына Наэлля

Напэўна, гэты прыватны факт застаўся б невядомым для газеты, калі б не падказка чытачоў. «Магчыма, зацікавіць», — патэлефанавала мне Валянціна Кобзік. Канешне ж, зацікавіла, і мы сустрэліся з Наэлляй Руа-Якаўлевай і нават прапанавалі іспаначцы з беларускімі каранямі фотасесію на ўлонні прыроды. «Прыроджаная фотамадэль!» — не хаваў задавальнення Сяргей Вшыўкаў, робячы кадр за кадрам. Наэлля свяцілася радасцю — прыгажосць заснежанага лесу зачароўвала. Без рукавічак, расставіўшы далоні, лавіла ў іх сняжынкі, якія, як па заказе, густа пасыпаліся з неба, потым набірала поўныя прыгаршчы пульхнага снегу і весела рассыпала яго вакол сябе. Цяжка было параўнаць, што іскрылася больш — сняжынкі на сонцы ці вочы дзяўчыны. А на страсе бабулінага дома — незвычайная шарэнга празрыстых белых свечак «галавой» уніз. Што гэта? І ці можна ўзяць у рукі?

Эмоцыі перапаўняюць Наэллю. Яна не перастае здзіўляцца і захапляцца. Да невядомай дагэтуль зімы дакранаецца ўпершыню. Раней бачыла яе толькі на фотаздымках і, канешне ж, не адчувала. А хацелася, таму і папрасілася ў госці да бабулі менавіта такой парой.

Дарэчы, пра беларускія карані. Маці дзяўчыны нарадзілася і вырасла ў Паставах. 20 гадоў таму, паехаўшы на адпачынак у Іспанію, Вольга пазнаёмілася там з хлопцам і выйшла за яго замуж, нарадзіла дзвюх дачушак. Наэлля і Айнара неаднаразова адпачывалі ў сваёй беларускай бабулі Кацярыны Ві­кенць­еўны Якаўлевай, але толькі летам. Дзякуючы ёй, і рускай мовай авалодалі. Прынамсі, Наэлля размаўляе на ёй выдатна, з мілым акцэнтам. Яна закончыла каледж, працуе ў магазіне, які займаецца рэалізацыяй аўтамашын, рыхтуецца паступаць на завочнае аддзяленне ўніверсітэта. А зараз наталяецца адпачынкам і налягае на найсмачнейшыя ў свеце бабуліны бліны.

Што да фотаздымкаў, то Наэлля ўжо адправіла іх не толькі бацькам, сястрычцы, але і сваім іспанскім сябрам. Усе захапляюцца і зайздросцяць.

Ну а мы самі, беларусы, ці ўмеем цаніць тое, што маем, чым шчодра адорвае нас прырода?

Фаіна Касаткіна
Фота Сяргея Вшыўкава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.