31 января на очередном совете ОПОП в ОВД Поставского райисполкома перевоспитывали любителей спиртного

Правовое поле

31 студзеня ў райаддзеле ўнутраных спраў прайшло чарговае пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку.

На камісію былі запрошаны каля трох дзясяткаў жыхароў горада і раёна ва ўзросце ад 17 да 70 гадоў, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку ў РАУС па прычыне п’янства, скандалаў у сем’ях, здзяйснення іншых адміністрацыйных правапарушэнняў. Многія з іх афіцыйна нідзе не працуюць і не гараць жаданнем знайсці работу, пры тым што ў некаторых ёсць малалетнія дзеці і незаплачаныя штрафы, у асобных адсутнічае пастаяннае жыллё. Некалькі чалавек мілі­цыянеры прывялі на пасяджэнне непасрэдна з ізалятара часовага ўтрымання, дзе яны знаходзіліся «на сутках». Частка на той момант адбывала пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ або нядаўна вызвалілася з месцаў зняволення.

За плячыма большасці грамадзян не адзін курс лячэння ад алкагольнай залежнасці ў наркалагічным аддзяленні Цэнтра псіхічнага здароўя райбальніцы, а таксама ў лячэбна-працоўным прафілакторыі. Тым не менш гэта не дапамагло ім развітацца са згубнай звычкай і стаць на шлях выпраўлення. Таму на пасяджэнні аматары спіртнога атрымалі накіраванні на чарговую наркалагічную камісію, якая павінна вызначыць іх далейшы лёс. Некаторых прыйшлося паўторна афармляць у ЛПП.

Кожнаму з запрошаных члены савета растлумачылі блі­жэйшыя перспектывы — што будзе ў выпадку, калі не кінуць піць, прадоўжаць здзяйсняць адміністрацыйныя правапарушэнні, —  ушчувалі, спрабавалі дастукацца да сумлення. Тым, хто выказаў жаданне пайсці працаваць, абяцалі дапамагчы ўладкавацца на работу, аказаць садзейнічанне ў вырабе страчаных дакументаў. У цэлым жа выхаваўчыя меры падзейнічалі далёка не на ўсіх. Былі і такія, хто задзірліва паводзіў сябе ў зале, грубіяніў прадстаўнікам камісіі. З імі адбылася сур’ёзная размова пасля завяршэння пасяджэння, не абышлося без адміністрацыйных пратаколаў.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.