20 февраля на Поставщине началась республиканская акция «Единый день безопасности», объявленная Министерством по чрезвычайным ситуациям

Важное Правовое поле

20 лютага на Пастаўшчыне пачалася рэспубліканская акцыя «Адзіны дзень бяспекі», аб’яўленая Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях краіны.

Пра яе старт многія гараджане і жыхары раёна даведаліся, атрымаўшы на мабільныя тэлефоны SMS-паведамленні аб правя­дзенні праверкі сістэмы апавяшчэння. У гэты ж дзень у раённым выканаўчым камітэце адбылася абласная відэаселектарная нарада з удзелам кіраўніцтва раёна і прадстаўнікоў розных службаў, на якой абмеркаваны план мерапрыемстваў.

Цэнтральнае месца ў ім адво­дзіцца райаддзелу па надзвычайных сітуацыях. На працягу 10 дзён — з 20 лютага па 1 сакавіка (менавіта столькі будзе доўжыцца акцыя) — ратаўнікі правядуць практычную адпрацоўку планаў эвакуацыі ва ўсіх установах адукацыі раёна і ў Пастаўскім ТЦСАН, вучэнні ў Дунілавіцкім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце і цэнтральнай райбальніцы з выездам на месца аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Таксама адбудуцца выступленні ў працоўных калектывах, прафілактычныя гутаркі з насельніцтвам у сельсаветах. Падчас іх людзям прадэманструюць няспраўнае электраабсталяванне, якое стала прычынай пажараў у раёне, пакажуць, як самастойна ўстанавіць дома аўтаномны пажарны апавяшчальнік (АПА). Члены рэйдавых груп, у склад якіх увойдуць усе суб’екты прафілактыкі, акажуць практычную дапамогу гараджанам і вяскоўцам у прывядзенні жылля ў пажаранебяспечны стан.

Акрамя таго, у рамках «Адзінага дня бяспекі» на рынку «Гарызонт» у Паставах будуць арганізаваны навучальныя пляцоўкі пад назвай «Пяць крокаў выратавання». На гэтых пляцоўках работнікі РАНС пазнаёмяць усіх жадаючых з правіламі паводзін пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый і раскажуць, як іх папярэдзіць; дапамогуць устанавіць у мабільным тэлефоне спецыяльны дадатак «МНС Беларусі. Дапамога побач» і прадэманструюць яго работу; пакажуць, як правільна выклікаць ратаўнікоў і, зноў жа, устанавіць АПА. Прадаўцам і наведвальнікам рынку будуць паказаны тэматычныя відэаролікі, раздадзены брашуры і буклеты прафілактычнага зместу.

Разам з ратаўнікамі ўдзел у акцыі прымуць міліцыянеры, медыкі, педагогі, камунальшчыкі і энергетыкі, работнікі культуры і сацыяльнай службы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў. Яе задачы — сумеснымі намаганнямі сфарміраваць у грамадстве культуру бяспекі жыццядзейнасці, правесці адукацыйна-выхаваўчую работу з дзецьмі і моладдзю. Мяркуецца, што «Адзіны дзень бяспекі» бу­дзе праходзіць у Беларусі двойчы ў год: у лютым і верасні.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.