По итогам прошлого года расчет комплекса средств автоматизации занял первое место по боевой подготовке

Главное Правовое поле

Разлік комплексу сродкаў аўтаматызацыі: Наталля Якубовіч, Сяргей Цеплякоў, Аксана Жук, Арцём Янчанка, Аляксандр Баранаў

Назіранне за паветранай прасторай, своечасовае выяўленне і суправаджэнне цэляў, вызначэнне іх дзяржпрыналежнасці — асноўныя задачы, якія стаяць перад ваеннаслужачымі 1-га радыётэхнічнага цэнтра ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь.

За абстаноўкай у небе падчас нясення кругласутачнага баявога дзяжурства ў падраздзяленні сочаць 9 разлікаў, сярод іх і разлік комплексу сродкаў аўтаматызацыі. Ад ваеннаслужачых патрабуюцца высокая канцэнтрацыя ўвагі, адказнасць, сабранасць, уменне дакладна прааналізаваць і абагуль­ніць інфармацыю, якая паступае з радыёлакацыйных станцый, аператыўна перадаць яе на вышэйстаячыя камандныя пункты. Увесь гэты працэс не перавышае дзесяці секунд, што дазваляе імгненна прыняць тое ці іншае рашэнне. Хуткасці і дакладнасці выдачы інфармацыі спры­яюць сродкі аўтаматызацыі і інфармацыйныя тэхналогіі, узятыя на ўзбраенне як усёй беларускай арміяй у цэлым, так і 1-м РТЦ у пры­ват­насці.

Па выніках мінулага года разлік комплексу сродкаў аўтаматызацыі ў скла­дзе капітана Сяргея Цеплякова, старшага лейтэнанта Арцёма Янчанкі, яфрэйтараў Наталлі Якубовіч, Аляксандра Баранава і Аксаны Жук  заняў у часці першае месца па баявой падрыхтоўцы. Лідзіруючыя пазіцыі — заслуга ўсяго калектыву, надзвычай дружнага і з’яднанага.

Акрамя гэтага, у снежні 2018-га яфрэйтар разліку Аксана Жук стала ўладальніцай нагруднага знака «Выдатнік баявога дзяжурства». Такую ўзнагароду ваеннаслужачыя па кантракце атрымліваюць толькі раз за ўсю службу. Выдаецца яна за добрасумленнае нясенне баявога дзяжурства і выкананне службовых абавязкаў. Адпаведны загад падпісвае камандуючы ВПС і войск СПА. Віншуем!

Вераніка Філановіч
Фота Сяргея Вшыўкава

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.