Коллектив роботизированного молочно-товарного комплекса ОАО «Хотилы-Агро» признан победителем областного соревнования

Главное Сельское хозяйство

Святлана Браздаўскайтэ, Ірына Пучыла, Святлана Карпушэнка

Першыя ў вобласці

Па выніках работы за апошні квартал мінулага года калектыў рабатызаванага малочнатаварнага комплексу ААТ «Хацілы-агра» прызнаны пераможцам абласнога спаборніцтва

Уручыць дыплом і грашовыя прэміі абласнога камітэта прафсаюза работнікаў агра­прамысловага комплексу  прыехалі старшыня галіновага райкама прафсаюза Аляксей Філімонаў і першы намеснік началь­ні­ка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Эдуард Януковіч. Звяртаючыся да жывёлаводаў, Аляксей Філімонаў нагадаў, што па ініцыятыве Беларускага прафесіянальнага саюза работнікаў агра­прамысловага комплексу ў краіне, а значыць і ў вобласці і кожным раёне штогод з 1 кастрычніка па 1 красавіка праводзіцца акцыя «Наш жывёлавод». У ходзе яе ўшаноўваюцца калектывы і асобныя працаўнікі, якія атрымліваюць у гэты перыяд стойлавага ўтрымання жывёлы найбольшую колькасць прадукцыі. Прыемна, што ў іх лік не ўпершыню ўваходзяць хацілаўцы.

Падзякаваў ім за плённую працу і пажадаў далейшых поспехаў і Эдуард Януковіч. А таксама прывёў красамоўныя факты. Так, калектыў рабатызаванага комплексу «Волахі» атрымлівае і прадае дзяржаве прадукцыі больш, чым асобныя раёны ў цэлым. Напрыклад, за дзень адсюль здаюць на малаказавод па 18 тон прадукцыі, а з усяго Расонскага раёна — 16,5, Ушацкага — 14,9 тоны.

У звяне, якое абслугоўвае рабатызаваную залу, шэсць аператараў: Святлана Карпушэнка, Алена Турла, Алёна Ярашэвіч, Валянціна Таяновіч, Іна Хацяновіч, Марына Міхновіч. Ва ўсіх шасцярых выдатныя паказчыкі не толькі за апошні квартал 2018-га, але і ў цэлым за год, усе ў перадавіках раённага спаборніцтва.

Нязменна дабівалася высокіх паказчыкаў у працы яшчэ адна іх калега — Святлана Браздаўскайтэ. Зараз яна знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці. Але спатрэбілася часова замяніць таварышку па працы — згадзілася без лішніх слоў.

А вось Ірына Пучыла працуе не на рабатызаванай, а на звычайнай ферме. І таксама дабіваецца высокіх паказчыкаў. За год сярэдні надой ад каровы ў яе групе склаў 7704 кілаграмы, у тым ліку за апошні квартал — 1727. Па выніках квартала яна прызнана пераможцай раённага спаборніцтва ў першай групе гаспадарак і адзначана дыпломам райкама галіновага прафсаюза і грашовай прэміяй.

Зразумела, што важкія дасягненні хацілаўскіх жывёлаводаў базіруюцца не толькі на іх асабістым старанні, але і на высокім узроўні гаспадарання ў акцыянерным таварыстве. Тут заўсёды нарыхтоўваюць шмат кармоў, жывёла атрымлівае паўнацэнныя збалансаваныя рацыёны, вялікая ўвага надаецца племянной рабоце, своечасова праводзяцца ўсе ветэрынарна-зоатэхнічныя мерапрыемствы.

«У вас ёсць усе ўмовы для таго, каб перамагаць не толькі ў абласным, але і ў рэспубліканскім спаборніцтве, — зазначылі прадстаўнікі раёна, уручаючы хацілаўцам дыпломы і грашовыя прэміі, і пажадалі, каб гэта адбылося як найхутчэй.

Фаіна Касаткіна
Фота Сяргея Вшыўкава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.