Куда делся банкомат Беларусбанка, который располагался у входа в здание завода «Белит»?

Общество

Фото носит иллюстративный характер (из открытых источников)

Прыйшоўшы ў мінулыя выхадныя на рынак «Гарызонт» у Паставах, многія пакупнікі, каму трэба было зняць наяўныя грошы, былі здзіўлены тым, што знік банкамат Беларусбанка, устаноўлены побач. На яго месцы красавалася аб’ява пра тое, што праграмна-тэхнічны комплекс перанесены ў будынак Цэнтра банкаўскіх паслуг па вуліцы Юбілейнай. Па якой прычыне гэта зроблена, карэспандэнт «ПК» спытала ў дырэктара ЦБП №230 ААТ «ААБ Беларусбанк» Леа­ніда Касарэўскага. Вось што ён адказаў:

«Перамяшчэнне банкамата абумоўлена неабходнасцю абсталявання зоны самаабслугоўвання «24 гадзіны» і прадастаўлення кліентам поўнага пераліку паслуг у будынку Цэнтра банкаўскіх паслуг. Паколькі апошні размяшчаецца ў непасрэднай блізкасці ад рынка «Гарызонт», устаноўка двух банкаматаў Беларусбанка на дадзенай адлегласці немагчымая».

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.