На этой неделе смотровая комиссия обследовала жилищные условия ветеранов ВОВ и предлагала помощь

75 лет освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков Важное

Ганна Літвіновіч у ветэрана вайны Іларыёна Савельевіча Русалоўскага

Абследавалі дамы ветэранаў, прапанавалі дапамогу

У Пастаўскім раёне — 14 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 66 вязняў канцлагераў. 31 вязень пражывае ў райцэнтры, 13 — у Варапаеве, па адным — на тэрыторыях Дунілавіцкага, Казлоўшчынскага, Камайскага, Лынтупскага і Ярэўскага сельсаветаў, 8 чалавек — у Курапольскім сельсавеце, трое — у Навасёлкаўскім і 6 вязняў — у Юнькаўскім.

На працягу некалькіх дзён на гэтым тыдні на Пастаўшчыне працавала камісія, якая абследавала жыллёвыя ўмовы ветэранаў ВАВ. Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Се­дзюкевіч, дырэктар Пастаўскага ТЦСАН Дзіяна Пякарская і старшыня раённага савета ветэранаў Ганна Літвіновіч наведалі сваіх падапечных, распыталі пра стан здароўя, прапанавалі сацыяльна-бытавую дапамогу: што­дзённы догляд, дастаўку дроў і іншае. З-за шаноўнага ўзросту многім патрабуецца пастаянная ўвага, якую забяспечваюць іх дзеці або сацыяльныя работнікі Пастаўскага ТЦСАН.

— Мы вядзём пастаянную работу па паляпшэнні ўмоў жыцця нашых ветэранаў, — распавядала Наталля Седзюкевіч. — Па выніках абследавання будзе распрацаваны план раённых мерапрыемстваў, у якім мы пастараемся ўлічыць усе іх пажаданні. Дадзеная работа знахо­дзіцца на кантролі старшыні райвыканкама.

Таксама ў бліжэйшы час у Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы арганізуюць комплексныя медыцынскія агляды ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, сем’яў загінулых і пры неабходнасці акажуць медыцынскую дапамогу. Работнікі Пастаўскага РАНС праводзяць абследаванне дамоў ветэранаў па сваёй лініі: правяраюць ацяпляльнае абсталяванне і наяўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Тэкст і фота Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.