Особое внимание — пожилым людям. Семинар-практикум ТЦСОН с представителями субъектов профилактики

Общество Правовое поле

Пажылым людзям – асаблівую ўвагу

Тэма бяспечнага пражывання катэгараваных грамадзян і прафілактыка бяспекі абмяркоўваліся на семінары-практыкуме, арганізаваным ТЦСАН для сваіх работнікаў з прадстаўнікамі суб’ектаў прафілактыкі.

Адкрываючы мерапрыемства, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў пачаў з канкрэтнага прыкладу. У адзінока­пражываючай пажылой пастаўчанкі здарыўся пажар. Ён быў своечасова патушаны работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Калі сталі высвятляць прычыны ўзгарання, аказалася, што жанчына, маючы газавае ацяпленне, вырашыла працепліць печку. У дымаходзе была трэшчына, што і справакавала пажар. За парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення гаспадыня дома адміністрацыйнай камісіяй прыцягнута да адказнасці ў выглядзе штрафу. З чым грамадзянка не пагадзілася і стала пісаць скаргі ў розныя прававыя органы. Ні адна інстанцыя рашэнне камісіі не адмяніла. А абласная пракуратура ўказала на тое, што членамі аглядавай камісіі своечасова не было абследавана домаўладанне гэтай грама­дзянкі і не выяўлена няспраўнасць дымахода.

— Спецыялістамі тэрытарыяльнага цэнтра сумесна з работнікамі раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў, сельскіх Саветаў абследаванні матэрыяльна-бытавых умоў жыцця адзінокіх пажылых грамадзян праводзяцца рэгулярна, — расказвала дырэктар ТЦСАН Дзіяна Пякарская. — Падчас іх камісіі выяўляюць недахопы, даюць тлумачэнні і рэкамендацыі па павышэнні ўзроўню пажарнай бяспекі, пакідаюць памяткі, а затым распрацоўваюць канкрэтныя планы па выкананні работ. Асаблівая ўвага ўдзяляецца катэгараваным грама­дзянам: мнагадзетным сем’ям; сем’ям, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы; адзінокім і адзінокапражываючым; інвалідам I і II груп інваліднасці; тым, хто злоўжывае спіртным, падвяргае рызыцы не толькі сябе, але і іншых.

Нягледзячы на тое, што пытанні пажарнай бяспекі знаходзяцца на пастаянным кантролі, сітуацыя з пажарамі ў раёне, як і ў вобласці, з пачатку года несуцяшальная (іх колькасць вырасла). Людзі гінуць з-за неасцярожнага абыходжання з агнём, у тым ліку пры курэнні, у стане алкагольнага ап’янення. Падчас ацяпляльнага сезона прычынамі пажараў у жылых дамах становяцца парушэнні правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення. На тэрыторыях сельсаветаў раёна вызначаны групы рызыкі, з кожнай катэгорыяй грамадзян праводзіцца адпаведная прафілактычная работа.

На неабходнасці захавання пра­вілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення, газавых пліт, электраправодкі, устаноўкі пажарных апавяшчальнікаў, прафілактыцы няшчасных выпадкаў, бяспецы жыцця засяродзілі ўвагу начальнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксей Кісель, Энерганагляду — Аляксандр Саковіч, Пастаўскага раёна газазабеспячэння — Дзмітрый Жданковіч, намеснік начальніка раённага ад­дзела ўнутраных спраў, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Аляксандр Мядзелка, галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Святлана Рассеева, намеснік галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Алег Дарафееў.

Прадстаўнікі суб’ектаў прафілактыкі заклікалі сацыяльных работнікаў да цеснага супрацоўніцтва. Бываючы ў сваіх падапечных па некалькі разоў у тыдзень, ім лягчэй прааналізаваць абстаноўку. Акрамя дастаўкі прадуктаў, лякарстваў, аказання дапамогі ў вырашэнні бытавых праблем, варта пастаянна звяртаць увагу на тое, у якім стане знаходзяцца газавая пліта, электраправодка, пячное ацяпленне, якая катэгорыя людзей акружае пажылых. Пры першым сумненні ці выяўленні недахопаў трэба біць трывогу і тым самым прадухіліць няшчасце.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.