В профсоюзных структурах стартовала отчетно-выборная кампания

Общество

У прафсаюзных структурах стартавала справаздачна-выбарная кампанія.

— Яна з’яўляецца важным маштабным арганізацыйным мерапрыемствам і праводзіцца ў адпаведнасці са Статутам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і ў сувязі з заканчэннем тэрмінаў паўнамоцтваў прафсаюзных органаў, — расказвала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Іна Далецкая. — Старшыні прафсаюзных арганізацый праінфармуюць членаў прафсаюза аб рабоце за справаздачны перыяд, спыняцца на абароне правоў і інтарэсаў работнікаў у сферах вытворчасці, быту, культуры, адпачынку, на ажыццяўленні кантролю за выкананнем умоў калектыўнага дагавора, захаваннем заканадаўства аб працы. 

У рамках справаздачна-выбарнай кампаніі будуць не толькі падведзены вынікі работы, але і намечаны планы на будучае. Рэалізаваць усё задуманае, захаваць напрацаванае, павысіць аўтарытэт прафсаюза можна толькі тады, калі ўзначальваць арганізацыі будуць неабыякавыя людзі. Таму задача членаў прафсаюза — выбраць лідарамі лепшых з лепшых.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.