Среди обладателей звания «Человек года Витебщины-2018» — двое поставчан: Ольга Гвоздовская и Андрей Личевский

Главное Местная власть

Старшыня абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарснёў уручае ўзнагароду Андрэю Лічэўскаму

Сярод уладальнікаў звання «Чалавек года Віцебшчыны-2018» — двое пастаўчан

Цырымонія ўшаноўвання ўладальнікаў звання «Чалавек года Віцебшчыны-2018» адбылася 8 лютага ў канцэртнай зале «Віцебск» і стала юбілейнай. За 10 гадоў ганаровага тытула ўдастоена тысяча лепшых работнікаў розных галін.

Па выніках мінулага года ўзнагароды атрымалі 50. Сярод іх, як мы паведамлялі раней, начальнік планава-вытворчага сектара філіяла «Пастаўскае ДРБУ-132» Вольга Гваздоўская і дырэктар вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Завод Про­міс» Андрэй Лічэўскі. Дыпломы абласнога выканаўчага камітэта і памятныя нагрудныя лаўрэацкія знакі ўручыў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарс­нёў.

А сёння ў Паставах, у Доме культуры па вуліцы Станкевіча, праходзіць традыцыйная нарада па падвядзенні вынікаў работы працоўных калектываў раёна за мінулы год. На ёй ушануюць пераможцаў спаборніцтва сярод прадпрыемстваў прамысловасці, арганізацый аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва, транспарту, сувязі, сферы паслуг, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, сельскіх Саветаў дэпутатаў, а таксама лаўрэатаў звання «Чалавек года Пастаўшчыны-2018». 

Анна Анішкевіч
Фота Сяргея Плешакова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.