«Почвообрабатывающая, посевная и кормоуборочная техника уже отремонтирована». В ОАО «Хотилы-агро» готовят технику к весне

Сельское хозяйство

Вопытны механізатар Мікалай Пабядзінскі дапамагае Уладзі¬міру Ярашэвічу ў рамоце рухавіка трактара

Як заўсёды, зладжана вядзецца рамонт тэхнікі ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Хацілы-агра»

«Работа ў майстэрні не спыняецца ні на гадзіну, — гаварыў галоўны інжынер гаспадаркі Валерый Курто. — Радуе, што ў нас дастаткова і фінансавых і людскіх рэсурсаў. Загадзя былі складзены дэфектовачныя ведамасці, закуплены запчасткі, пастаўлены задачы перад механізатарамі. Ды і самі яны па-гаспадарску адносяцца як да рамонту, так і да эксплуатацыі тэхнікі».

У Хацілах няма такога, каб за механізатарам была замацавана толькі адна адзінка тэхнікі. За кожным — некалькі. Напрыклад, за Андрэем Курто — «Беларус-82», «Ягуар» і КЗС-1218. Падчас пасяўной ён падвозіць у поле мінеральныя ўдабрэнні, пазней перасядае на кормаўборачны камбайн, а жнівом — на зерне­ўборачны. У Мікалая Пабядзінскага — «Беларус-1221» з раскідвальнікам мінеральных удабрэнняў і зернеўборачны камбайн.

Андрэй Курто завяршае рамонт «Ягуара»

Аналагічнае можна сказаць і пра іншых механізатараў. Многія з іх працуюць па некалькі дзесяцігоддзяў і маюць багаты вопыт. Нямала і моладзі (сярэдні ўзрост механізатараў у гаспадарцы — 30 гадоў). Маладым ёсць чаму павучыцца ў старэйшых таварышаў, што яны і робяць. Вось і пры правядзенні рамонту тэхнікі дорага як падказка, так і практычная дапамога адно аднаму. Усе без выключэння беражліва адносяцца да тэхнікі. Што магчыма, захоўваюць, аднаўляюць, падфарбоў­ваюць, каб была не толькі спраўнай, але і мела добры знешні выгляд.

«Глебаапрацоўчая, пасяўная і кормаўборачная тэхніка ў нас ужо адрамантавана, — расказваў Валерый Курто. — На чарзе — зернеўборачная. На 12 сакавіка запланавана правядзенне тэхагляду. Упэўнены, што да гэтай даты, а то і раней, уся тэхніка ў гаспадарцы будзе на лінейцы гатоўнасці».

Фаіна Касаткіна
Фота Сяргея Вшыўкава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.