С 13 по 20 апреля в Беларуси пройдет республиканская акция «Неделя леса”. Придумай девиз и получи подарок!

Экология

Прыдумаем дэвіз

З 13 па 20 красавіка ў Беларусі пройдзе рэспубліканская акцыя “Тыдзень лесу”. Сёлета яна будзе прысвечана Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

— Галоўная мэта мерапрыемства, як і ў мінулыя гады, — папулярызацыя беражлівых адносін насельніцтва да прыродных рэсурсаў, умацаванне экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў, — расказваў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Пастаўскага лясгаса Аляксандр Іванькоў. — А навінка ў тым, што сёлета ўпершыню ў рамках падрыхтоўкі арганізатар акцыі — Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь  — прапануюць прыдумаць дэвіз мерапрыемства. Слоган павінен быць ёмкім, адлюстроўваць тэматычную накіраванасць. Паўдзельнічаць у конкурсе можа кожны. У нашым раёне пражывае шмат творчых людзей. Таму ёсць шанс заявіць пра сябе.  

Для гэтага трэба да 6 сакавіка ўключна накіраваць на электронны адрас info@mlh.gov.by свае прапановы. У пісьме неабходна ўказаць кантакты аўтара (нумар мабільнага тэлефона). Пасля заканчэння тэрміну прыёму дэвізаў арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні акцыі апрацуе дасланыя варыянты, лепшы з якіх і стане афіцыйным дэвізам. Яго будуць выкарыстоўваць на рэкламнай і сувенірнай прадукцыі. А аўтар атрымае памятны сувенір.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.